23 снежня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы працавала творчая майстэрня, і паколькі гэта адбывалася напярэдадні Новага года, дадзеная падзея стала вельмі актуальнай для юных чытачоў бібліятэкі. Па традыцыі ў гэтыя святы (праз тыдзень – Новы год, а праз дзень – каталіцкаія каляды) сваім родным і блізкім прынята рабіць падарункі, і няхай гэта будзе нейкая рэч, зробленая сваімі рукамі! Чаму не?! Напрыклад, навагодняя паштоўка! Якраз іх і выраблялі дзеці ў бібліятэцы. У кожнага паштоўка свая – хтосьці рабіў аплікацыю, хтосьці маляваў, але ўсе яны аб’яднаны адным сюжэтам – Новы год і каляды, а гэта абавязкова елкі, сняжынкі, снегавікі, лясныя жывёлы, у кагосьці нават калядная ноч з месяцам і зоркамі на небе… На справе атрымалася вельмі добра, што бібліятэкар арганізавала работу творчай майстэрні “Навагодняя паштоўка сваімі рукамі”, цяпер падарунак родным на Новы год для юных чытачоў Уселюбскай бібліятэкі – не праблема.