/ 27 декабря, 2021

У час зімовых канікул дзеці са школьнага лагера “Зімовая казка” з задавальненнем наведваюць Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку, 27 снежня тут прайшла слайд-віктарына “Навагоднія прыгоды”. Дзеці адгадвалі творы зімовай і навагодняй тэматыкі, удзельнічалі ў пераказванні, абмяркоўвалі ўчынкі герояў. Падчас мерапрыемства яны сустрэліся з любімымі героямі казак «Снежная каралева», «Дванаццаць месяцаў», «Марозка». Кніжная выстава «Пад Новы год – не без прыгод” прапаноўвала  самыя дзіўныя зімовыя казкі, вершы і апавяданні, якія цікава будзе пачытаць на канікулах.  Незвычайна ўпрыгожаная бібліятэка і яркая маляўнічая  навагодняя выстава-інсталяцыя  стваралі святочны настрой і запрашалі да навагодняй фотасесіі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий