14 ліпеня ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі, што размяшчаецца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар”, быў праведзены гістарычны экскурс “Навагрудак — горад-гісторыя”. Наведвальнікі пазнаёміліся з выставай-панарамай, на якой былі прадстаўлены мастацкія і дакументальныя матэрыялы пра гістарычнае мінулае горада, пра гісторыка-культурныя славутасці Наваргудка. А таксама ўбачылі Навагрудак вачыма мастакоў з дапамогай віртуальнага падарожжа “Навагрудчына жывапісная”. Затым удзельнікі размалёўвалі руіны Навагрудскага замка. Удзельнікі экскурса цікава і з карысцю правялі час.