У Навагрудку праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе”. 14 мая на пляцоўцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа прайшло пленарнае паседжанне, у якім прынялі ўдзел вядучыя беларускія археолагі, расійскія даследчыкі, прадстаўнікі музеяў, бібліятэк, дзяржаўных структур, настаўнікі. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла разгорнутую выставу літаратуры “Навагрудак: падарожжа ў часе”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыка-дакументальнымі матэрыяламі аб Навагрудскім краі.