“Навагрудак у гады Вялікай Айчыннай вайны” такую назву насіў інфармацыйна-патрыятычны дайджэст да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён пазнаёміў з асноўнымі кніжнымі крыніцамі, якія адлюстроўваюць подзвіг і ахвяры навагрудчан на шляху да перамогі. Пачатак вайны, акупацыйны рэжым, барацьба, халакост – усе гэтыя старонкі гісторыі не засталіся без увагі. Ход ваенных дзеянняў, лёсы канкрэтных людзей таксама былі закрануты ў інфармацыйным аповедзе. Лепшыя кнігі беларускіх выдавецтваў да гэтай даты і краязнаўчыя матэрыялы дапамаглі адзначыць цікавыя факты далёкай гісторыі.