Навагрудская гараджанка знаёміць з гісторыяй і славутасцямі нашага старажытнага горада турыстаў з Беларусі і Расіі. Самы высакагорны беларускі горад багаты на гістарычныя славутасці: вежы Навагрудскага замка, курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча, цэрквы, касцёлы, помнікі архітэктуры. Цікавыя гісторыі з жыцця гараджан мінулых эпох дапамогуць адчуць каларыт тых часоў. Навагрудак здольны і здзіўляць, і зачароўваць!
Р.S. За цудоўныя фотаздымкі дзякуем нашым турыстам))