/ 19 февраля, 2025

19 лютага на базе Навагрудскага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся сход работнікаў культуры раёна, на якім падвялі вынікі мінулага года і абазначылі задачы на ​​2025 год.

У фае цэнтра культуры Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку «Навагрудчына бібліятэчная: сузор’е кніг, конкурсаў і праектаў». На пляцоўцы знайшлі адлюстраванне краязнаўчы і патрыятычны накірунак дзейнасці бібліятэчных устаноў. Экспанаваўся фота-праект “Прыгожая гісторыі з бібліятэкай”, які быў рэалізаваны да 980-годдзя з часу першага ўпамінання г. Навагрудка ў пісьмовых летапісах раённай бібліятэкай у віртуальнай прасторы. Праз інтэрактыўны фармат была прадстаўлена літаратурна-асветніцкая дзейнасць бібліятэкі ў межах святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За плённую працу, высокі прафесіяналізм па выніках 2024 года былі ўзнагароджаны наступныя спецыялісты:

Ганаровай граматай Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў:
Гоўдзі Вольга Уладзіміраўна (бібліятэкар Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі)

“Лепшы бібліятэкар”:

Жыдоўчыц Ларыса Васільеўна (бібліятэкар Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі)

Ганаровую грамату аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама атрымалі:

Дземідовіч Вольга Аляксандраўна (бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі  Навагрудскай раённай бібліятэкі)

Макусь Людміла Васільеўна (бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі)

Пяцельская Паліна Дзмітрыеўна (загадчык дзіцяча-юнацкага сектара Навагрудскай раённай бібліятэкі)

Янушкевіч Алена Валянцінаўна (бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Навагрудскай раённай бібліятэкі)

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий