Святочныя мерапрыемствы прайшлі з нагоды 70-годдзя Навагрудскай раённай бібліятэкі.
Атмасфера добразычлівасці, згоды і радасці панавала сярод удзельнікаў урачыстасці.
Да нас завіталі Машканцава Іна Пятроўна, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Мальцава Лідзія Васільеўна, дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”, Яцэвіч Мікалай Аляксандравіч, дэкан, кандыдат педагагічных навук, дацэнт УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва”, Тарасава Святлана Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Былі госці з Ваўкавыска, Карэліч, Дзятлава, Іўя. Нашы чытачы, калегі, суседзі, сябры.
Цікавыя факты з гісторыі бібліятэкі і Навагрудка, літаратурныя працэсы на Беларусі, прафесійная адукацыя і праблемы бібліятэк у сучасным грамадстве – вось шэраг пытанняў і прапаноў, якія прагучалі на навукова-практычнай канферэнцыі “Роля бібліятэкі ў грамадскім жыцці рэгіёна. 70 год Навагрудскай раённай бібліятэцы”.
Юбілейныя мерапрыемствы працягнуў святочны вечар-прысвячэнне з віншаваннямі ад старшыні райвыканкама і старшыні раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікоў розных структур, гасцей урачыстасці, дарослых чытачоў і дзяцей. Атрымаўся сапраўдны феерверк грамат і падарункаў. І напрыканцы святочны канцэрт у падарунак.