/ 24 сентября, 2025

На абласным свяце “Дажынкі-2025” у Ваўкавыску Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла сваю пляцоўку, дзе гасцей сустракалі гістарычныя асобы. Святочнае мерапрыемства прайшло 20 верасня.

Аляксандра Раманюк, загадчык аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі, у вобразе графіні ўрачыста паднесла дажыначны каравай губернатару Гродзенскай вобласці Юрыю Караеву.

Пляцоўка бібліятэкі здзіўляла наведвальнікаў разнастайнымі гульнямі і цікавымі гістарычнымі макетамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий