1 чэрвеня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у IX Гродзенскім ЛітФэсце! Гасцей свята бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную пляцоўку “Кірмаш – і ўвесь свет ваш!”, дзе дзеці і дарослыя з цікавасцю і задавальненнем гулялі ў шматлікія настольныя гульні, фатаграфаваліся ў вобразах на спецыяльных лакацыях, знаёміліся з героямі ЛіТэатра “Церамок”.
Панавала асаблівая атмасфера свята. З энтузіязмам сустракалі гасцей нашай пляцоўкі вясёлыя Цыганка і Гаспадыня-Беларусачка, з якімі было радасна і пазнавальна адкрываць літаратурныя свет.