Маштабны абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2024” адбыўся 2 лістапада ў Мастах. Свята прайшло з вялікім размахам і сабрала шматлікіх гасцей. Тэматычныя падворкі, пляцоўкі, канцэрты, выстаўка сельскагаспадарчай тэхнікі і, вядома ж, узнагароджанне лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловай сферы Гродзенскай вобласці – на адзін дзень райцэнтр стаў месцам вялікай урачыстасці.
Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Казачныя замалёўкі” на тэрыторыі дзіцячага адпачынку “Жыла была казка”. Дзеці і дарослыя знаёміліся з ЛіТэатрам “Церамок”, фатаграфаваліся на “Ураджайнай лакацыі”, гулялі ў настольныя гульні.