/ 11 июня, 2024

Навагрудская раённая бібліятэка 8 чэрвеня прыняла ўдзел у VІІI Абласным фестывалі кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст”, які ладзіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. На свяце кнігі наша бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку  “Моманты з сямейнага альбома”. На фотавыставе “Шчасце на памяць у рэтра-стылі” былі прадстаўлены цудоўныя сямейныя фотаздымкі наведвальнікаў Рэтра-фотаатэлье Навагрудскай раённай бібліятэкі. Навагрудскія гараджанкі запрашалі ўдзельнікаў свята на фота-лакацыю “Замкавы край”, дапамагалі падбіраць натхняльныя рэтра-вобразы, а цудоўныя імгненныя фотаздымкі сталі добрай памятнай старонкай у сямейных фотаальбомах.    

Прыехала на фестываль кнігі з Навагрудка і цыганка Аза. Яна прапанавала гасцям свята вясёлыя гаданні, мудрыя парады і займальныя гульні.   

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий