20 ліпеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася пятая сустрэча ў рамках асветніцкага праекта, прысвечанага Году міра і стварэння “Вялікія кнігі – вялікія справы”. Пра лясную гаспадарку расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Навагрудскага лясгасу Гарнастай Аляксандр Уладзіміравіч. Ён цікава расказаў пра ўлік, ахову, абарону і ўзнаўленне лясоў. Асабліва зацікавіў аўдыторыю аповед пра прадстаўнікоў жывёльнага свету навагрудскіх лясоў. Асаблівая ўвага была звернута на прадукцыю, якую вырабляе і рэалізуе Навагрудскі лясгас.
Кніжны агляд пазнаёміў з прадстаўленай літаратурай, сярод якой званне вялікай атрымала выданне “Жывыя помнікі. Рэдкія і ўнікальныя дрэвы і насаджэнні Беларусі”.
Працягвае расці і сімвалічны Букет міра, які папаўняецца ад сустрэчы да сустрэчы. Кветкай пятага культурнага дыялогу абрана пралеска.