5 жніўня ў Наваградку на плошчы імя Леніна прайшоў першы школьны базар. Тут можна было не толькі набыць неабходныя тавары да новага навучальнага года, але і адпачыць. Для наведвальнікаў школьнага базара працавалі фота- і кніжныя выставы, выставы-продажы тавараў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і інш. Для юных навагрудчан арганізавана работа дзіцячага гарадка з рознымі атракцыёнамі і забаўкамі. Навагрудская раённая бібліятэка разгарнула інтэрактыўную пляцоўку “ЧытайГорад”, якая прываблівала гасцей базара традыцыйнай выставай “У Каралевы Кнігі”. Асаблівай папулярнасцю карысталіся батуты і аэрахакей
У астатнія дні тыдня паскакаць на батуце можна ва ўпадабаным месцы адпачынку навагрудчан – на азёрах Літоўка і Свіцязь. Для дзяцей і вясёлых дарослых ёсць магчымасць паспаборнічаць з сябрам ці з бібліятэкарам па гульні ў аэрахакей. Навагрудская раённая бібліятэка (вуліца 1 Мая, дом 1) чакае спрытных і азартных у добрым сэнсе людзей кожны без выключэння дзень тыдня. Кошт гульні – 1 рубель.