/ 29 декабря, 2021

Камароўскі, А. Крутагор’е : раман, аповесці / Алесь Камароўскі. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. — 287 с.

У кнігу вайшлі празаічныя творы аўтара. Раман «Крутагор’е» прысвечаны бітве першага князя Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга з татара-мангольскім ханам Койданам, што адбылася ў 1249 г. На старонках аповесцей “Заварожаны мяч”, “Пенальці”, “Удар залатой буцы” чытач пазнаёміцца з напружанымі этапамі станаўлення беларускага футбола, з лёсам аднаго з форвардаў гэтага папулярнага віду спорту.

 

 

Гаўрыловіч, У. М. Сэрца сваё не падманеш… : трылогі Уладзімір Гаўрыловіч. — Мінск : Беларусь, 2021. — 341, [2] с.

У кнігу ўвайшлі тры раманы з палескага цыкла вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча. Творы ахопліваюць незабыўныя падзеі жыцця землякоў аўтара пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, закранаюць перыяд Вялікай Айчыннай вайны і сённяшнія дні. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця.

 

Марчук, Г. В. Мокры снег : раманы / Георгій Марчук. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя  Петруся Броўкі, 2021. — 318 с.

У кнігу ўвайшлі тры раманы, галоўныя героі якіх сучасныя людзі. Розныя выпрабаванні паўстаюць на іх жыццёвых шляхах, неаднолькавыя праблемы яны вырашаюць. Кожны з іх вядзе свій асабісты пошук пераходу ад стану духоўнага крызісу, разбурэння асобы да душэўнай гармоніі, веры ў свае сілы і здзяйснення маленькіх і вялікіх мэт.

 

Цыбульскі, К. П. Я застаюся тут : паэзія / Кастусь Цыбульскі ; [прадмова К. Камейшы]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 279 с.

 Для лірычнай, пачуццёвай паэзіі Кастуся Цыбульскага характэрныя рысы народнай паэтычнай творчасці. Кожны радок мае меладычны, песенны каларыт і афарбоўку. Яднанне з роднай зямлёй, прыродай, вёскай, якая сумуе па сваіх дзецях, што з’ехалі ў горад, — вось далёка не поўная тэматыка кнігі.

 

Першацвет : проза і паэзія маладых / [рэдакцыйны савет: А. М. Карлюкевіч (старшыня) і інш. ; прадмова А. Карлюкевіча]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017 Вып. 5. — Мінск : Звязда, 2021. — 102 с.

У альманах “Першацвет” увайшлі творы дзесяці празаікаў і дзесяці паэтаў, якія сталі пераможцамі Міжнароднага конкурсу на лепшы твор сярод маладых літаратараў.

 

 

Мелодыі роднай зямлі : Капыльшчына літаратурная / [укладанне В. Шніпа]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. — 230, [1] с., [8] л. фота. — (Беларусь літаратурная).

 У зборнік “Мелодыі роднай зямлі” ўвайшлі літаратурныя творы аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Капыльшчынай. Гэта Ц. Гартны, К. Чорны, А. Бабарэка, Я. Скрыган, А. Астрэйка, А. Русак і іншыя.

 

 

Пятровіч, Д. Л. Джэк : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. — 221, [2] с.

 Кожны твор гэтай кнігі прысвечаны звычайнаму чалавеку, а ўсе гісторыі ўзяты з жыцця. У кнізе шмат аўтабіяграфічнага. Аўтар лічыць, што самае галоўнае — прымушаць чытача думаць. І рабіць гэта далікатна. Эсэ “Горад майго сэрца” — шчырая споведзь чалавека, які ганарыцца тым, што ён беларус, сваім родным горадам.

 

 

Адзін народ, адзіная Радзіма : паэзія, проза публіцыстыка / [укладальнік В. Шніп]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. — 278, [1] с., [4] л.

Кнігу “Адзін народ, адзіная Радзіма”, якая выйшла ў Год народнага адзінства, склалі творы пісьменнікаў розных пакаленняў. У іх па-мастацку вобразна і дакладна адлюстраваны той час, калі яны былі створаны, слаўныя старонкі айчыннай гісторыі і сённяшні дзень роднай Беларусі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий