Першага лістапада ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці віталі маладых спецыялістаў. Бібліятэка прапанавала маладым людзям кніжную выставу “Чытайце навінкі”, дзе былі прадстаўлены мастацкія творы сучасных аўтараў, літаратура па гісторыі, псіхалогіі і інш., а таксама самыя новыя часопісы на любы густ. З гісторыяй кнігадрукавання знаёмілі самаробныя кнігі.