/ 16 октября, 2024

У Рэспубліцы Беларусь Дзень Маці адзначаецца з 1996 г. у адпаведнасці з загадам Прэзідэнта РБ.

Дзень маці – своеасаблівы дзень падзякі тым, хто насіў дзіця пад сэрцам і чыё сэрца ўсё жыццё потым баліць за яго. І каб захаваць у сэрцах падрастаючага пакалення той свет мацярынскай любові, 16 кастрычніка ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні пад назвай «Нет дороже слова — МАМА». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 5 класа Уселюбскай СШ са сваім класным кіраўніком Цераховіч Аксанай Аляксандраўнай. Дзеці ўзнёсла і выразна чыталі вершы пра маці. А пасля расказвалі, хто як дапамагае матулі, як віншавалі іх 14 кастрычніка, чым іх смачным пасля частавалі мамы.

У гэты ж дзень эстафету гучных чытанняў падхапілі вучні 11 класа са сваім класным кіраўніком Качаном Дзмітрыем Пятровічам. Для іх былі падрыхтаваны больш сур’ёзныя, але не менш чулыя вершы, радкі якіх не аставілі нікога абыякавым. У ходзе мерапрыемства падлеткі адказвалі на пытанні наконт таго, што значыць для іх вобраз менавіта іх маці, якія рысы знешнасці і характару матулі ім падабаюцца, што трэба рабіць, каб матуля менш сумавала і больш усміхалася. Мерапрыемства прымусіла задумацца ўдзельнікаў аб тым, які сэнс мае слова “МАМА” непасрэдна для кожнага.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий