9 снежня Навагрудская раённая бібліятэка адзначыла 130-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, гісторыка літаратуры паэтычным вечарам “Незабыўны Максім Багдановіч”. Мерапрыемства прайшло ў межах праекту “Чытанне – шлях да дасканаласці”. Бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з цікавымі старонкамі біяграфіі класіка беларускай літаратуры, прадэманстравалі невялікія відэафрагменты пра паэта-генія. Гучалі прыгожыя лірычныя вершы Багдановіча ў выкананні юнакоў і дзяўчат. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшлі дзіўныя мелодыі песень, пакладзеныя на вершы М. Багдановіча. Кожны змог праверыць сябе на веданне твораў Максіма Багдановіча. Па ўмовах аднаго з інтэрактыўных заданняў навучэнцы вызначалі і адрознівалі радкі вершаў Максіма Багдановіча ад слоў папулярных сучасных беларускамоўных песень.
На абанеменце бібліятэкі прадстаўлена кніжная выстава “Незабыўны Максім Багдановіч”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння.