У рамках святкавання 75-годдзя Гродзенскай вобласці Навагрудская раённая бібліятэка атрымала ў дар кнігу-летапіс Навагрудскага завода газавай апаратуры “Модернизация, автоматизация, роботизация – в завтрашний день на гребне прогресса”, прысвечаную 60-годдзю прадпрыемства – лідэра рынка газавай апаратуры. Выданне падрыхтавана кіраўнікамі і спецыялістамі завода, асвячае асноўныя вехі гісторыі, мадэрнізацыі і інавацыі апошніх гадоў, дасягненні ў працоўнай і сацыяльнай сферы развіцця прадпрыемства.
Кніга выйшла ў год 975-годдзя Навагрудка і зойме годнае месца ў краязнаўчым фондзе бібліятэкі. Раім выданне ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Навагрудка, у прыватнасці, развіццём яго прамысловасці.