Паважаныя чытачы, глядзіце новы выпуск сумеснага праекта «Чытаем аб Радзіме».
Чарговы выпуск спец-праекта рэдакцыі «Навагрудскія навіны» і Навагрудскай раённай бібліятэкі «Чытаем аб Радзіме» прысвечаны нацыянальнай кухні Беларусі прадстаўляем разам з вучнямі сярэдняй школы №3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч.
Беларусы ва ўсе часы адрозніваліся працавітасцю і гаспадарлівасцю, а таксама гасціннасцю, не здарма ж гавораць, дзе каша і аладка, там будзе і грамадка.
Калі гаворка ідзе аб успрыманні культуры той ці іншай краіны, яе народа, сярод самых прыкметных характарыстык звычайна аказваецца нацыянальная кухня. Нацыянальная кухня Беларусі – яркая і самабытная з’ява, якая складвалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў – гэта прастата народных рэцэптаў, разнастайнасць выкарыстаных мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання.
Ведаць гісторыю беларускай нацыянальнай кухні – гэта значыць прылучыцца да беларускай народнай культуры, духоўнай спадчыны нашага народа.
На старонках 3 займальных кніг вас чакае самая смачная гісторыя нашай краіны і неверагоднае гастранамічнае падарожжа па Беларусі.
Верашчака, калдуны, мачанка, бабка, пячыста, зацірка, збіцень… Што ні назва стравы, то песня. Сапраўды, яна такая – наша нацыянальная беларуская кухня.
Каштуйце стравы, прыгатаваныя па спрадвечна беларускіх рэцэптах. І няхай вам будзе смачна!
Беларуская кухня − гэта каларыт нашай краіны.
Беларуская кухня – нацыянальная памяць.