Да Дня аховы дзяцей Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла прававую гульню “Няхай заўсёды буду я!”, тэма якой – супрацьдзеянне хатняму насіллю. У гульнёвай форме дзецям расказвалі аб праве на любоў і клопат з боку блізкіх, аб спосабах абароны пры пагрозе жыццю і здароўю. Для разгадвання і вырашэння розных жыццёвых абставін была прапанавана крыжаванка.