Бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковаяй бібліятэкі запрасілі вучняў старэйшых класаў 7 мая на квэст-гульню “Нязгасная памяць пакаленняў”. Дзве каманды “Патрыёты” і “Непераможныя” змагаліся за званне быць лепшымі. Камандам патрэбна было назваць з якога твора ўрывак і яго аўтара на станцыі “Літаратурная”, на станцыі “Гістарычная” удзельнікі ўспаміналі па малюнку помнікі Вялікай Айчыннай вайны, устаноўленыя ў нашым пасёлку. На станцыі “Кемлівасць” яны складалі з рассыпаных слоў прыказкі. Цікава і весела было на станцыі “На прывале”, дзе праверылі веды песень ваенных гадоў. Каманды дэманстравалі свае веды аб падзеях і героях вайны, адказвалі на пытанні, звязаныя з ваеннай тэматыкай.