/ 14 апреля, 2021

«Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму», пад такой назвай у Брольніцкай СБ працуе выстава вышываных рушнікоў. Беларускі рушнік аб’ядноўвае мінулае і будучае з загадкавым арнаментам і ўзорам. Наш рушнік заўсёды быў з беларусам і з’яўляецца спадарожнікам у знакавых момантах нашага жыцця. Ён з намі ад самага нараджэння і да канца жыцця, звязаны з рознымі абрадамі і звычаямі. То ён ператвараецца ў спавівальны для немаўлятка, то ў шлюбны падножнік, які дзяўчына атрымоўвала ад сваёй маці, захоўвала яго і перадавала з пакалення ў пакаленне. Ён упрыгожвае самае галоўнае месца ў хате, на покуце, дзе заўсёды знаходзяцца абразы. Рушнікі, якія ў маладосці вышывала яе матуля, прадставіла для выставы жыхарка аг. Брольнікі Лейка Валянціна Канстанцінаўна.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий