14 чэрвеня Валеўская бiблiятэка напоўнiлася дзiцячымi галасамi. Яе наведалі дзеці з прышкольнага лагера, якія адправiлiся ў цiкавае падарожжа па старонках Чырвонай кнiгi, у якiм iх суправаджалi вясёлыя кот Базiлiо i лiса Алiса. Маленькiя чытачы даведалiся пра гiсторыю стварэння Чырвонай кнiгi, актыўна ўдзельнiчалi ў вiктарыне i адгадвалi загадкi. Мерапрыемства плаўна перайшло ў танцавальна-забаўляльнае, якое дзецi весела правялi разам з казачнымi героямi.