/ 1 мая, 2024

1 мая Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навагрудчан і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку «Пад небам Першамая», прымеркаваную да Свята Працы. Наведвальнікаў чакала кніжная выстава «Слова Першамаю», якая адлюстравала працавітасць беларусаў у розных сферах дзейнасці.
Дзеці і дарослыя гулялі ў настольныя гульні, складалі пазлы, фатаграфаваліся на лакацыі «Першамайскія партрэты». Пра розныя прафесійныя заняткі навагрудчан пачатку 20 стагоддзя можна было даведацца ў бібліятэчным міні-музеіі міні-макетаў “Страчаная спадчына”.

Па выніках 2023 года  на раённую Дошку гонару  занесена

дырэктар ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» Ірына Міхайлаўна Царук.

Віншуем!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий