/ 8 июня, 2022

4 чэрвеня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у VI Абласным фестывалі кнігі «Гарадзенскі Літфэст «Нас яднае Беларусь», дзе запрасіла гродзенцаў і гасцей горада на бібліятэчную пляцоўку «Падарожжа ў горад Н…» Нашых наведвальнікаў-падарожнікаў чакалі інтэрактыўная кніжная выстава “Навагрудчына – старонкі гісторыі”, настольныя пазл-гульні, “Займальная геральдыка Гродзеншчыны і яе славутасці”. Чароўныя Гараджанкі з горада Н. дапамагалі падбіраць цікавыя жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя вобразы кожнаму падарожніку. Фота з гараджанкамі і вясёлай цыганкай карысталася сапраўднай папулярнасцю.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий