/ 25 июля, 2019

Для таго, каб убачыць і даведацца пра насякомых не абавязкова ісці ў лес ці на луг, неабходную інфармацыю можна знайсці ў бібліятэцы. Скрышаўская сельская бібліятэка-клуб запрасіла сваіх чытачоў на экалагічную гульню “Падарожжа ў краіну насякомых”. У праграме было шмат цікавай інфармацыі пра тое якія насякомыя карысныя, а якія прыносяць шкоду, віктарына «Пра каго гэта?», загадкі «Хто ж яны такія?». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Чытаем аб прыродзе», на якой былі прадстаўлена літаратура па тэме.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий