/ 13 августа, 2025

13 жніўня ва  Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Падарожжа па старонках Чырвонай кнігі”. На мерапрыемстве вялася гутарка пра тое, што наша Беларусь поўная дзівосаў і непаўторнага свету роднай прыроды, якія робяць наш край прыгожым.

Бібліятэкар расказала ўдзельнікам, што “Чырвоная кніга” — гэта не толькі зборнік рэдкіх і знікаючых відаў, але і папярэджанне ўсім нам, як не даць зачарсцвець нашым душам. Заклікала ўсіх захоўваць і берагчы нашу прыроду, каб яна і надалей радавала нас сваёй прыгажосцю.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий