/ 24 июля, 2025

8 жніўня адзначаецца Сусветны дзень кошак. 23 ліпеня бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі пачала актыўную падрыхтоўку да гэтай даты.

Для арганізацыі выставы яна прыцягнула сваіх юных чытачак, якія з задавальненнем удзельнічалі ў афармленні. Дзеці стваралі яркія і крэатыўныя работы, прысвечаныя гэтым мілым гадаванцам.

Выстава абяцае быць цікавай і пазнавальнай і мы запрашаем усіх жадаючых наведаць яе ў дзень свята!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий