Адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці”. «Гаспадыняй» паэтычнага папуры «Сердцем и стихом» стала паэзія. Вядома ж, на мерапрыемстве гучалі паэтычныя радкі розныя па тэматыцы: ад пяшчотнай лірыкі да глыбокіх філасофскіх разваг і да іскрыстага гумару, напоўненыя спагадлівасцю і міласэрнасцю пачуццяў, жаданнем рознабакова асэнсаваць свет паэтаў самых розных часоў. Прагучалі таксама і вершы ўласнага сачынення ў выкананні студэнткі гандлёва-эканамічнага каледжа Красікавай Валерыі. Арганічна мерапрыемства было дапоўнена гульнёвай пазнавальнай праграмай з вызначэннем муз – багінь старажытнагрэцкай міфалогіі і відэаматэрыяламі.