4 сакавіка для чытачоў аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі правяла паэтычны агляд “Свет Жанчыны. Вясна!”
Гучалі прыгожыя вершы пра жанчын і вясну сучасных паэтаў і паэтаў-класікаў. Бібліятэкары ўручылі чытачкам віншавальныя паштоўкі і салодкі падарунак.
Безумоўна, кожны з чытачоў таксама задаволіў свой густ цікавымі кнігамі і папулярнымі часопісамі.