/ 7 июля, 2022

7 ліпеня ў гарадскім скверы пад блакітным небам гучала купалаўскае слова. Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла паэтычны марафон “Янка Купала – сэрца беларускай літаратуры”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта. Да марафону мог далучыцца кожны жадаючы. Нават падарожнікі з іншых гарадоў і нашай сталіцы прынялі ў ім удзел. Дарослыя і дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі творчасці песняра, а таксама дзяліліся ўспамінамі аб першым знаёмстве паэзіяй Янкі Купалы. Гучалі лепшыя вершы паэта, бібліятэкары расказвалі пра навагрудскія старонкі ў біяграфіі юбіляра. Паэтычны марафон атрымаў працяг ў анлайн-фармаце, дзе Купалы прагучыць нават на замежнай мове.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий