Кажуць, калі грукочуць гарматы, музы маўчаць. Але ад першага да апошняга дня вайны не змаўкалi галасы паэтаў. 8 мая ў Валеўскай СБ прайшоў лiтаратурны вечар “Паэзiя Перамогi”. Бiблiятэкар пазнаёмiла дзяцей з паэтычнымі творамi i аўтарамi вершаў пра Вялiкую Айчынную вайну. Дзецi чыталi вершы, расказвалi пра сваiх родных – удзельнiкаў вайны. Памяць пра герояў увекавечана ў творах пiсьменнiкаў i паэтаў i, дзякуючы iм, будзе жыць у вяках.