Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук 14 ліпеня з візітам наведаў Навагрудак. Высокага госця сустракалі і ў Рэтра-фотаатэлье Навагрудскай раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі шаноўнай дэлегацыі пра міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” і пра Рэтра-фотаатэлье, праект якога быў рэалізаваны дзякуючы Гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На памяць
13 ліпеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў пазнавальны час “Будзь беражлівы”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з беражлівымі і эканомнымі адносінамі да вады, электрычнасці, цяпла. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Прадоўжы прыказку”, віктарыне “Пазнай! Адгадай! Запамінай!”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “З павагай да энергазберажэння”.
11 ліпеня юныя чытачы Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба адпачылі на бібліятэчным бульвары “Вас ждут приключения на острове чтения”. Для дзяцей была арганізавана летняя чытальня на вуліцы, дзе рабяты маглі пагартаць свае любімыя кнігі і часопісы на свежым паветры. Таксама наведвальнікі пачулі аповед пра пісьменнікаў-юбіляраў 2021
К нашему челленджу присоединились любимые читатели. Спасибо!
8 июля библиотекари библиотечного пункта Новогрудской районной библиотеки посетили детей ГУО «Ясли-сад №12 г. Новогрудка» и провели для них громкие чтения под названием «Сказка в кадре». На открытом воздухе воспитанники детского учреждения послушали сказки «Теремок», «Волк и лиса», «Заяц-хваста», «Терёшечка» и др. Но это было не просто
Працягваецца інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку – да дабра і свету”. 8 ліпеня супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Бенінскага сельскага клуба-бібліятэкі наведалі вёскі Нізаўцы і Рахавец. Вяскоўцаў зацікавіў агляд кніжнай выставы “Культурная спадчына роднай зямлі”, бібліятэкары прадстаўлялі творы пісьменнікаў і паэтаў з Наваградчыны і літаратуру пра
7 ліпеня ўся Беларусь святкуе дзень нараджэння выдатнага беларускага паэта, драматурга і перакладчыка – Янкі Купалы. З нагоды гэтай важнай даты ў бібліятэках Навагрудчыны праходзяць мерапрыемствы ў рамках “Купалаўскага дня на Гродзеншчыне”. Старт святкавання 139-га дня нараджэння Я. Купалы быў дадзены 1 ліпеня Навагрудскай раённай бібліятэкай. Бібліятэкары запрасілі
У ліпені працягваецца выставачны прает «У вас у гасцях пісьменнікі і кнігі», які ладзіць каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі. 5 ліпеня чытачам аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН прапанаваны літаратурны агляд твораў беларускіх пісьменнікаў юбіляраў ліпеня: Яна Чачота (225 гадоў), Янкі Лучыны (170
Сёлета маршрут інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку – да дабра і свету” ўключыць у сябе наведванне аддаленых маланаселеных вёсак. 2 ліпеня супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Шчорсаўскага сельскага Дома культуры-цэнтра тэатральнай творчасці наведалі вёску Панямонь. Агляд кніжнай выставы “Культурная спадчына роднай зямлі”, лепшыя творы сучасных беларускіх
3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада ў інтэрактыўную чытальную залу “Васільковая Беларусь”. Навінкі і лепшыя выданні былі прадстаўлены на аднайменнай кніжнай экспазіцыі. На пляцоўцы з цікавасцю складвалі пазлы з выявамі славутасцяў Гродзеншчыны. Інтэрактыўная карта “Гродзеншчына гістарычная” знаёміла з
Паважаныя чытачы! З 5 ліпеня змяняецца графік работы нашай бібліятэкі. Цяпер мы будзем працаваць ТАК:👇🏽 Сельскія бібліятэкі працуюць па наступным графіку
1 ліпеня напярэдадні 139-га дня нараджэння народнага паэта Беларусі, які будзе адзначацца 7 ліпеня, Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную арт-пляцоўку “Свет Янкі Купалы”. На кніжнай экспазіцыі былі прадстаўлены альбомы з партрэтамі Янкі Купалы ў выкананні розных мастакоў, дэманстраваліся паэтычныя, драматычныя і публіцыстычныя
Новые участники присоединяются к челленджу #Гродненщина читающая, предложенного Новогрудской районной библиотекой.
Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». У Навагрудскага бiблiятэчнага Рэтра-фотаатэлье яшчэ адна перамога — дыплом другой ступені ў намінацыі «За навацыі ў вобласці бібліятэчнай справы». Акрамя нас у конкурсе атрымалі перамогу яшчэ 7 бібліятэк нашай вобласці. Віншуем ўсіх пераможцаў і калег! 👏🌷🌷🌷 https://www.nlb.by/content/news/national-library-of-belarus/itogi-xxix-respublikanskogo-konkursa-bibliyateka-asyarodak-natsyyanalnay-kultury/
24 чэрвеня навучэнцы 1 курса Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя наведалі літаратурна-музейны занятак “Навагрудак. Шматнацыянальны і шматканфесійны” . Гаворка ішла пра розныя этнічныя супольнасці, якія насялялі горад Навагрудак. Разам з навагрудскай гараджанкай навучэнцы адправіліся ў падарожжа ў часы міжваеннага горада. Пазнаёміліся з інтэрактыўнай выставай “Навагрудскія цікавосткі”, на якой прадстаўлены
24 чэрвеня бібліятэкар Валеўскай сельскай бібліятэкі сумесна з Валеўскім сельскім домам культуры наведалі жыхароў в. Залесаўцы. Пасля прагляду канцэртнай праграмы жыхары пазнаёміліся з выставай часопісаў “Наша прэса на ўсе інтарэсы”. Бібліятэкар зрабіла агляд часопісаў, дзе прарэкламавала такія выданні, як “Народный доктор”, “Я на пенсии”, “Сад, огород –
В Новогрудке стартовал челлендж #Гродненщина читающая. Читайте с удовольствием! Читайте больше! Читайте вместе с нами! Отправляйте ваши фотографии с любимыми книгами на наш электронный адрес biblmarketing@mail.ru и ищите их на сайте под соответствующим баннером.
22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая дата – адна з найбольш трагічных у гісторыі нашай краіны для тых, хто перажыў і выжыў, для дзяцей і ўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі сваё жыццё за мір, у якім мы сёння жывём. У гэты
22 июня в День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны страна почтит память погибших Всебелорусской минутой молчания в 12:00.
17 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар” правялі літаратурна-забаўляльную праграму “Канікулы ў бібліятэцы” для наведвальнікаў аздараўленчага школьнага лагеря гімназіі №1 . Дзецям прадставілася дзіўная магчымасць здзейсніць падарожжа па старонках любімых казак, успомніць выдатных казачных герояў і адгадаць мноства загадак. У ходзе мерапрыемства яны прынялі ўдзел
Лета – дзіўны час для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Лета — гэта пара адпачынку, смелых падарожжаў і вясёлых прагулак. А яшчэ, вядома, лета — гэта час чытаць! Бо так прыемна адкрыць любімую кніжку і апынуцца ў чароўным, хвалюючым свеце дзіўнай гісторыі. У Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы на працягу
Дзеці з прышкольнага аздараўленчага лагера 16 чэрвеня завіталі ў Валеўскую сельскую бібліятэку на краязнаўчую гадзіну, задачай якой было папаўніць свае веды па гісторыі сваёй вёскі, дапамагчы ўбачыць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю. Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры кніжных выстаў “Тут мой край, тут я жыву”, “Краса і слава
10-11 чэрвеня ў Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці адбыліся юбілейныя V Шчорсаўскія чытанні. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, аддзел культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага. Гасцей прымала Навагрудская раённая бібліятэка. У гэтым адукацыйна-навуковым праекце прынялі
У Беларусі даўней кожная жанчына займалася рукадзеллем: прала, вязала, вышывала. На шчасце, жаночае рукадзелле нікуды не знікла. 12 чэрвеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбыўся майстар-клас “Чарадзейныя пруткі і кручкі». Удзельнікі вучыліся найпростым элементам вязання. У бібліятэцы была падрыхтавана тэматычная выстава: кнігі і часопісы па вязанні, а таксама