У арт-кутку “Эфект” гарадской бібліятэкі 5 мая адбылося адкрыцце выставы работ з прыродных матэрыялаў «Прырода і фантазія». Аўтар – Дземідовіч Антон Станіслававіч. Работы вельмі цікавыя і эксклюзіўныя. Шмат разнастайных вырабаў – букеты, пано, вазы, падсвечнікі, арыгінальныя рамачкі. Аказваецца і баршчэўнік, аб якім пастаянна кажуць як аб шкоднай расліне,
Ваенныя раманы і мемуарныя выданні, вершы. Макет партызанскай стаянкі. Фота на памяць. Так адзначаем Свята Перамогі.
6 мая ў раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам, пісьменнікам Іванам Карэндай «Элегія жыцця». Іван Арсенневіч чытаў прысутным свае вершы і яшчэ не апублікаваную паэму «Вочап: на скрыжаваннях эпох». Паэт даў магчымасць аўдыторыі перажыць боль і трывогу за беларускую вёску і ў той жа час сваімі
9 мая з 10.00. па 18.00 Навагрудская раённая бібліятэка запрашае на літаратурна-патрыятычную пляцоўку «Май 1945: листая памяти страницы». Тут будзе прадстаўлена: кніжна-ілюстрацыйная выстава «Май, перамогай асвечаны», макет-інсталяцыя «Стаянка партызанскага атрада, вёска Чарэшля», хвілінкі паэзіі «Вершы ваеннай пары», інтэрактыўны фотааб’ектыў «Я — салдат!».
Дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у абласной акцыі “Чытаем разам”. Урок патрыятызма прысвячаўся тэме “Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе”. Разам з аўдыторыяй, вучнямі 9 класа СШ №2 г. Навагрудка, творы беларускіх пісьменнікаў чыталі: капітан, намеснік ваеннага камісара Навагрудскага ваеннага камісарыята Навагрудскага і
28 красавіка адбыўся фінал раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. На працягу красавіка месяца праходзілі этапы адбораў, дзе журы вызначала будучых фіналістаў. У фінале прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Навагрудка і Навагрудскага раёна. За перамогу змагаліся 34 канкурсанта. Атрымалася сапраўднае свята, дзе
Кніжная выстава “Прафесія як стыль жыцця” працавала 27 красавіка ў Доме культуры ў рамках мерапрыемства па профарыентацыі. Была прапанавана літаратура пра розныя прафесіі, зборнікі спецыяльных тэстаў, рэкамендацыі па выбару будучай прафесіі.
Дзень памяці “Пра Чарнобыль – з болем і смуткам” прайшоў у бібліятэцы 26 красавіка. Храналогія падзей была перададзена з дапамогай літаратуры мастацкай, публіцыстыкі, паэтычных радкоў, відэаматэрыялаў. Аб радыялагічнай абстаноўцы ў раёне і горадзе расказаў начальнік аддзела гігіены Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Грамыка П.А. На мерапрыемстве
Апошнім прыпынкам інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” стала ДУА “Брольніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”, дзе 25 красавіка была прадстаўлена праграма да Года культуры, а таксама адбыўся апошні адборачны этап раённага конкурса чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. Літаратурныя выставы, інтэрактыўныя гульні, бібліяграфічныя агляды класічнай і
Літаратурны глобус знаёміць чытачоў з найбольш цікавай інфармацыяй і кнігамі пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Больш падрабязна можна даведацца пра важнейшы нацыянальны сімвал Амерыкі – Статую Свабоды, падзеі самых розных перыядаў гісторыі, мастацкую літаратуру краіны, вядомых людзях, загадкавых падзеях мінулага.
23 красавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. З гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшоў Дзень інфармаціі “Кніжныя правы”. У чытальнай зале і на абанеменце былі арганізаваны кніжныя выставы. Бібліятэкары знаёмілі чытачоў з гісторыяй і традыцыямі гэтага свята, інфармавалі аб нарматыўна-прававых актах аб аўтарскім праве, спецыяльнай
23 красавіка прайшоў адборачны этап раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” у ДУА “Навагрудская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы”. Таксама была прапанавана праграма інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету”, якая ўключала ў сябе літаратурныя выставы і бібліяграфічны агляд, інтэрактыўную квэст-віктарыну “Нефармальныя
22 красавіка прыпынкамі інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” сталі ДУА “Гарадзечанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” і ДУА “Пятрэвіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Праграма мерапрыемства ўключала знаёмства з літаратурнымі выставамі, інтэрактыўныя гульні па беларускіх казках і па славутасцях Гродзеншчыны. Журы адборачнага этапу раённага конкурсу чытальнікаў
21 красавіка раённая бібліятэка ў цэнтры культуры прадставіла выставу літаратуры “Беларускі рамантык Максім Багдановіч”, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння паэта. Выстава працавала ў рамках літаратурна-музычнай кампазіцыі “І прад высокаю красою …”.
21 красавіка інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку да дабра і свету” наведаў ДУА “Вараб’евіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа” і ДУА “Любчанская сярэдняя школа”. Была прадстаўлена праграма, прысвечаная Году культуры, дзе для вучняў і педагогаў экспанаваліся выставы і была прапанавана інтэрактыўная квэст-віктарына па культурных славутасцях Гродзеншчыны.
Тэма “Чарнобыль” будзе заставацца актуальнай як сёння, так і яшчэ многія гады. Наколькі глыбокі і цяжкі след яна аставіла нашым патомкам ішла размова на экалагічнай гадзіне “Чорны след на стагоддзі” у дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі. Увага была звернута і на мастацкія творы: В. Казько “Выратуй і
20 красавіка інфармацыйна-краязнаўчы тур «Праз бібліятэку да дабра і свету» ладзіўся ў ДУА “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Раённая бібліятэка прадставіла выставы да Году культуры, сярод якіх фотавыстава “Пераўвасабленне ў літаратурных герояў”, выстава-інсталяцыя “Кніга сваімі рукамі”. Бібліяграфічны агляд “Літаратурны праменад” пазнаёміў з класічнай і сучаснай беларускай
19 красавіка прыпынкамі інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і света” сталі ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 г. Навагрудка» і ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка». Вучні прынялі ўдзел у адборачным этапе раённага конкурсу чытальнікаў «Гучанне слоў жывых». Канкурсанты прадэманстравалі мастацкае выканенне твораў. Праграма тура
16 красавіка прыпынкамі інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і света” сталі ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка» і ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка». У рамках тура прайшоў таксама адборачны этап конкурса чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. … у ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.
15 красавіка праграма інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” была прадстаўлена ў Кашалеве і Ладзеніках. Былі прадстаўлены электронныя інтэрактыўныя гульні і кніжныя выставы да Году культуры. Праграма ўключала ў сябе адборачны этап раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. ДУА «Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад-базавая школа» ДУА
Самымі малодшымі ўдзельнікамі адборачных этапаў раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” сталі канкурсанты ДУА “Шчорсаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Ён прайшоў 14 красавіка ў рамках інфармацыйна-краязнаўчага туру “Праз бібліятэку да дабра і свету”, прысвечанага Году культуры. Сярод прадстаўленых выстаў найбольшую цікавасць выклікалі, выкананыя ў розных тэхніках,
Працягваецца інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку да дабра і свету”. Адным з прыпынкаў стала ДУА “Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Тур-2016 прысвечаны Году культуры ў Беларусі. Вучням і настаўнікам было прапанавана пазнаёміцца з выставамі, віртуальнай экскурсіяй па знакамітых мясцінах Гродзеншчыны, паўдзельнічаць у квэст-віктарыне “НЕфармальныя славутасці”. Вельмі цяжка
12 красавіка прайшоў адборачны этап конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” у ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Навагрудка”. Журы заслухала 7 удзельнікаў. Конкурс прайшоў у рамках інфармацыйна-краязнаўчага туру “Праз бібліятэку да дабра і свету”, дзе, акрамя таго, да Году культуры былі прадстаўлены кніжныя выставы і фотавыстава “Пераўвасабленне
11 красавіка праграма інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” была прадстаўлена вучням і настаўнікам ДУА “Нягневіцкая сярэдняя школа”. Былі прадстаўлены выставы, прысвечаныя Году культуры, электронная інтэрактыўная квэст-віктарына пазнаёміла з славутымі людзьмі і мясцінамі Гродзеншчыны. У адборачным этапе раённага конкурса “Гучанне слоў жывых” прынялі ўдзел 7
Спіс чытальнікаў, хто прайшоў на раённы этап конкурса “Гучанне слоў жывых” па стану на 22.04.2016 года № п/п Прозвішча, імя Назва установы Клас 1 Купрыянчык Дар’я Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж 2 Каранеўская Карына Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж 3 Шчэрбіч Уладзіслаў Гімназія №1 г. Навагрудка 11”А” 4 Грамыка