12 красавіка прайшоў адборачны этап конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” у ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Навагрудка”. Журы заслухала 7 удзельнікаў. Конкурс прайшоў у рамках інфармацыйна-краязнаўчага туру “Праз бібліятэку да дабра і свету”, дзе, акрамя таго, да Году культуры былі прадстаўлены кніжныя выставы і фотавыстава “Пераўвасабленне
11 красавіка праграма інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” была прадстаўлена вучням і настаўнікам ДУА “Нягневіцкая сярэдняя школа”. Былі прадстаўлены выставы, прысвечаныя Году культуры, электронная інтэрактыўная квэст-віктарына пазнаёміла з славутымі людзьмі і мясцінамі Гродзеншчыны. У адборачным этапе раённага конкурса “Гучанне слоў жывых” прынялі ўдзел 7
Спіс чытальнікаў, хто прайшоў на раённы этап конкурса “Гучанне слоў жывых” па стану на 22.04.2016 года № п/п Прозвішча, імя Назва установы Клас 1 Купрыянчык Дар’я Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж 2 Каранеўская Карына Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж 3 Шчэрбіч Уладзіслаў Гімназія №1 г. Навагрудка 11”А” 4 Грамыка
Вучні пачатковых класаў СШ № 4 наведалі бібліятэку ў суботні дзень. Асаблівую ўвагу дзяцей прыцягнула кніжная выстава “Паведамляе каляндар”. Дзень птушак, Дзень падснежніка і Дзень авіацыі і касманаўтыкі знайшлі сваё адлюстраванне на паліцах выставы ў красавіку. Апасля для іх была праведзена віктарына па старонках казак. Дадому вучні
На базе раённай бібліятэкі 15 красавіка адбыўся рэгіянальны семінар для старшынь саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку Навагрудскага, Іўеўскага і Карэліцкага раёнаў. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння грамадскіх фарміраванняў з органамі ўнутраных спраў па прафiлактыцы правапарушэнняў, забеспячэнні аховы грамадскага парадку, сумеснай працы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў
Бібліятэкі Навагрудчыны далучыліся да абласная акцыі “Чытаем разам”, якая пачалася з чытання твораў Кандрата Крапівы. У сакавіку споўнілася 120 год з дня нараджэння знакамітага байкапісца. З гэтай нагоды 13 красавіка ў бібліятэках горада і раёна ўзгадвалі яго імя чытаннямі твораў услых і шчырымі словамі. Байкі Крапівы ў
Кніжную выставу “Вада як крыніца жыцця” прадставіла раённая бібліятэка 14 красавіка ў цэнтры культуры, дзе адбылася прэзентацыя вынікаў рэалізацыі праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, у тым ліку і па развіцці экатурызму ў заказніку “Свіцязянскі”. Літаратура аб водных аб’ектах Беларусі, творы мастацкай і публіцыстычнай літаратуры
Першаму касманаўту света Юрыю Аляксеевічу Гагарыну, яго часе і яго касмічным палёце, які быў зроблены 55 гадоў таму назад была прысвечана электронная прэзентацыя “Чалавек падняўся ў неба” у дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі.
8 красавіка інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку – да дабра і свету” прымала ў сябе ў гасцях ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Навагрудка”. Агляд літаратурных выстаў, знаёмства з лепшымі творамі сучасных беларускіх аўтараў былі прадстаўлены вучням і настаўнікам. А купалаўская Бандароўна з аднайменнай паэмы, вобраз якой быў
Прайшоў чарговы этап раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. Свае таленты дэманстравалі 14 навучэнцаў ДУА “Гімназія № 1 г. Навагрудку”. Гучалі вершы беларускіх паэтаў, вершы ўласнага сачынення на беларускай мове. Раённая бібліятэка прадстаўляла шэраг літаратурных выстаў з аглядам беларускай літаратуры “Літаратурны праменад”. Гімназісты актыўна праявілі сябе і
5 красавіка адбылася сустрэча з літаратуразнаўцам, пісьменніцай, паэтэсай Алай Петрушкевіч, аўтаркай шматлікіх літаратуразнаўчых даследаванняў, паэтычнага зборніка “Пярсцёнак”. Гарадзенская пісьменніца, кандыдат філалогіі прэзентавала сваю новую кнігу “Пра тое, што люблю.” Любоўю да родных мясцін дзяцінства, да Гародні, літаратуры і асоб творцаў прасякнуты кожны радок новай кнігі. Аўдыторыя сабрала
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, раённая бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Свята сяброўства і братэрства”. З яе матэрыяламі можна было пазнаёміцца падчас святочнага мерапрыемства ў раённым цэнтры культуры.
«Волшебники поэтической стихии» – вечар паэзіі насіў такую назву. Знаёмства з паэтычнымі музамі, спроба стварэння вершаваных рыфмаваных радкоў у спаборніцтве каманд была цікавай. Пазнаёміліся студэнты таксама з творчасцю папулярнай у інтэрнэт-прасторы Веры Палазковай. Вершы ўласнага сачынення прачытала галоўны бібліёграф раённай бібліятэкі С. Чубрык. Экспазіцыя з каскад-калекцыяй паэзіі
“Гучанне слоў жывых” – быў дадзены старт раённаму конкурсу чытальнікаў вершаў на беларускай мове. Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа прачыталі выбраныя імі вершы. Ім на самым пачатку была прапанавана квэст-гульня “Нефармальныя славутасці”. Удзел у ёй стаў магчымасцю больш падрабязнага знаёмства з вядомымі славутымі людзьмі зямлі беларускай.
У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы сабрала шмат удзельнікаў гульня-падарожжа «З сумкі паштальёна», дзе дзеці вандравалі па старонках сваіх любімых часопісаў і газет, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях. У час літаратурнага лабірынту «Мілая, ласкавая, слаўная» дзеці чыталі вершы аб самым дарагім чалавеку на зямлі — Маме.
“Лёс як твор мастацтва” – такую назву мела сустрэча з цікавым суразмоўцам, пісьменнікам, паэтам, гумарыстам, лаўрэатам прэміі імя К. Крапівы, перакладчыкам з Віцебска Міхасём Мірановічам. Ён пазнаёміў прысутных з самымі рознымі жанрамі сваёй літаратурнай творчасці – міранізмамі, жартачкамі, згадкамі, смешачкамі, фрашкамі, пародыямі. Жадаючыя атрымалі кнігі з аўтографамі.
Весела, цікава, пазнавальна праводзяць чытачы дзіцячага аддзела свае вясновыя канікулы. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у літаратурным падарожжы “У дарогу за казкамі Васіля Віткі”, праявілі свае веды на літаратурнай гульні “Поле цудаў” “Я – кнігаман”, пазнаёміліся з перыядычнымі выданнямі для дзецей, выбралі
У гарадской дзіцячай бібліятэцы стартаваў Тыдзень дзіцячай кнігі. Адбылося знаёмства з навінкамі літаратуры і сустрэча са старымі знаёмымі — класікамі дзіцячай літаратуры. На працягу Тыдня дзіцячай кнігі ўсе жадаючыя маюць магчымасць цікава і з карысцю правесці свой вольны час. Гарадская дзіцячая бібліятэка запрашае!
Гульня-віктарына “Законы пісаны для ўсіх” была прысвечана Дню Канстытуцыі РБ. Дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара з дапамогай картак лато, вандравалі па старонках кніг і часопісаў, шукаючы адказы на пытанні віктарыны.
17 сакавіка ў рамках сумеснага праекта “Ведаць закон за́малада” / “Знать закон смолоду” Навагрудскай раённай бібліятэкі і ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудку» прайшлі літаратурныя каментарыі “Права як літаратура – і наадварот”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы прававога 10 класа. Узаемасувязь мастацкай літаратуры і юрыдычных навук, уплыў
Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”. Сямейнае чытанне займае асаблівае месца ў развіцці чалавека. Традыцыі чытання сыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае – пра гэта сведчаць незлічоныя калыханкі, прыгаворкі, песенькі, пястушкі, лічылкі, казкі, загадкі… Захаванню традыцый сямейнага чытання было прысвечана мерапрыемства фальклорная хвілінка “Сустрэча з
17 сакавіка ў раённай бібліятэцы прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтвапа тэмах “Актуальныя пытанні развіцця Беларусі ў кантэксце мер, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 78 “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна- эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь”, “Аб долевым будаўніцтве жылля ў Навагрудскім раёне”.