“Права як літаратура – і наадварот”: літаратурныя каментарыі

“Права як літаратура – і наадварот”: літаратурныя каментарыі

17 сакавіка ў рамках сумеснага праекта “Ведаць закон за́малада” / “Знать закон смолоду” Навагрудскай раённай бібліятэкі і ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудку» прайшлі літаратурныя каментарыі “Права як літаратура – і наадварот”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы прававога 10 класа. Узаемасувязь мастацкай літаратуры і юрыдычных навук, уплыў

Читать далее

“Сустрэча з бабуляй Загадушкай”

“Сустрэча з бабуляй Загадушкай”

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”. Сямейнае чытанне займае асаблівае месца ў развіцці чалавека. Традыцыі чытання сыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае – пра гэта сведчаць незлічоныя калыханкі, прыгаворкі, песенькі, пястушкі, лічылкі, казкі, загадкі… Захаванню традыцый сямейнага чытання было прысвечана мерапрыемства фальклорная хвілінка “Сустрэча з

Читать далее

Адзіны дзень інфармавання

Адзіны дзень інфармавання

17 сакавіка ў раённай бібліятэцы прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтвапа тэмах “Актуальныя пытанні развіцця Беларусі ў кантэксце мер, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 78 “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна- эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь”, “Аб долевым будаўніцтве жылля ў Навагрудскім раёне”.

Читать далее

«Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца»

«Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца»

15 сакавіка знакаміты не толькі тым, што гэта Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынятая ў 1994 годзе, але таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў. Гэтай даце было прысвечана мерапрыемства ў УА “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж”, дэвіз якога – «Здаровае харчаванне – выбар

Читать далее

Iнтэрактыўная гульня «Жыццё без наркотыкаў»

Iнтэрактыўная гульня «Жыццё без наркотыкаў»

Мэтай інтэрактыўнай гульні «Жыццё без наркотыкаў» было прывіццё дзецям устойлівых негатыўных адносін да наркотыкаў. Падчас гульні бібліятэкар мадэліраваў розныя сітуацыі, у якіх  дзецям могуць прапаноўваць наркотыкі і спайсы. Удзельнікі гульні з вялікай цікавасцю шукалі адказы ў кнігах і прапаноўвалі свае варыянты паводзін у такіх выпадках.

Літаратурны глобус  Францыі

Літаратурны глобус Францыі

Літаратурны глобус сакавіка прысвечаны гісторыі Францыі. Неверагодныя тайны і загадкі, дзіўныя і незвычайныя факты, культура краіны і сучасная літаратура – усё гэта на паліцах новай экспазіцыі.

Праваслаўная культура

Праваслаўная культура

3 і 4 сакавіка ў рамках «Тыдня праваслаўнай кнігі» ў гарадской бібліятэцы прайшлі сустрэчы са старшакласнікамі школ, гімназій горада і навучэнцамі гандлёва-эканамічнага каледжа, падрыхтаваныя сястрынствам у гонар святога апостала Іаана Багаслова, супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі і называліся «Пагаворым пра сапраўднае каханне».

Святочная і юбілейная кніжныя выставы

Святочная і юбілейная кніжныя выставы

Да свята жанчын на абанеменце арганізавана выстава “Яе вялікасць Жанчына”. Сузор’е прыгожых жанчын-актрыс сусветнага кіно, самыя лепшыя кнігі новай “жаночай прозы”, віншаванні – увазе чытачоў. 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы адзначана прадстаўленнем яркіх і выразных кніг глыбокага і мудрага пісьменніка, драматурга, байкапісца.

Выстава “Юбілейны бал класікі”

Выстава “Юбілейны бал класікі”

На абанеменце Гарадской бібліятэкі дзейнічае выстава “Юбілейны бал класікі”. Тут прадстаўлены кнігі-юбіляры айчыннай, рускай і замежнай класікі. Прадстаўленыя на выставе кнігі ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры. Самы паважаны юбіляр выставы “Боская камедыя» Д. Аліг’еры – 695 гадоў з часу напісання рамана,  творы беларускіх пісьменнікаў І. Шамякіна “Гандлярка

Читать далее

Тыдзень праваслаўнай кнігі

Тыдзень праваслаўнай кнігі

26 і 27 лютага ў гарадской бібліятэцы г. Навагрудка адбыліся сустрэчы са старшакласнікамі школ і гімназій горада «Як слова наша адгукнецца …» у  рамках Тыдня праваслаўнай  кнігі. Аматары паэзіі сабраліся, каб паразважаць на тэму чысціні мовы, адказнасці чалавека за сказанае слова.

Інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “У культуру праз літаратуру”

Інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “У культуру праз літаратуру”

Інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “У культуру праз літаратуру” працавала для ўдзельнікаў урачыстасці, прысвечанай закрыццю ў Навагрудскім раёне Года моладзі і адкрыццю Года культуры. На бібліяпляцоўцы можна было пазнаёміцца з новымі беларускімі кнігамі, з кнігамі-прызёрамі конкурса «Мастацтва кнігі-2016», з лепшымі дзіцячымі кнігамі. На выставе былі прадстаўлены самаробныя кнігі і

Читать далее

Літаратурна-псіхалагічны калейдаскоп “Какого цвета ваш характер?”

Літаратурна-псіхалагічны калейдаскоп “Какого цвета ваш характер?”

Літаратурна-псіхалагічны калейдаскоп “Какого цвета ваш характер?” адбыўся 25 лютага ў рамках сумеснага праекта з УА “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж”. З дапамогай тэставай методыкі псіхолагам была зроблена спроба даследавання характара чалавека. Захапляльнай была частка пазнавальная. Актыўна студэнты адгукнуліся на магчымасць прыняць удзел у практычных занятках з вызначэннем уздзеяння

Читать далее

Навагрудчына: учора і сёння

Навагрудчына: учора і сёння

21 лютага фотаэкспазіцыю “Навагрудчына: учора і сёння” наведалі дзеці ДУА “Навагрудская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы”. На прадстаўленых фотаздымках дзеці разглядзелі як выглядаў горад Навагрудак у мінулым і парадаваліся за сённяшні дзень свайго горада.

Прававая культура асобы

Прававая культура асобы

19 лютага ў раённай бібліятэцы  распачаў сваю дзейнасць сумесны праект раённай бібліятэкі і сярэдняй школы № 3 “Ведаць закон за́малада” / “Знать закон смолоду”. Адбылося першае мерапрыемства — прававы экскурс “Прававая культура асобы”. Удзельні — адзінаццацікласнікі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Навагрудка”. Вучні ўзнавілі веды аб правах

Читать далее

ПЕРАЛІВЫ РОДНАЙ МОВЫ

ПЕРАЛІВЫ РОДНАЙ МОВЫ

Прыгажосць роднай мовы, на якой патрэбна размаўляць так, каб кожнае слоўца зіхацела і пералівалася, удалося перадаць чытачам дзіцячага аддзела, якія завіталі на паэтычную візітку “Пералівы роднай мовы”. З вершамі В. Віткі, А. Пысіна, М. Танка, В. Жуковіча, А. Канапелькі, М. Пазнякова, А. Дзеружынскага і інш. пісьменнікаў. Атрымалася

Читать далее

Родная мова – крыніца празрыстая

Родная мова – крыніца празрыстая

Беларуская мова вабіць сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і мілагучнасцю. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага cвята на абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавана выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”. На ёй прадстаўлены серыйныя выданні пісьменнікаў-класікаў Беларусі – Я. Купалы, Я. Коласа, У. Караткевіча, а таксама сучасных

Читать далее

“Юбіляры 2016 года”

“Юбіляры 2016 года”

У гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася гадзіна юбіляра “Юбіляры 2016 года”. Яна была прысвечана 85-годдзю П.Місько і 95-годдзю І.Шамякіна. Дзеці і дарослыя з цікавасцю знаёміліся з жыццём і творчасцю юбіляраў.

Навагрудчына: ўчора і сёння

Навагрудчына: ўчора і сёння

З 15 лютага па 31 сакавіка ў раённай бібліятэцы дзейнічае фотаэкспазіцыя “Навагрудчына: ўчора і сёння”. Запрашаем наведаць, здзейсніць крок у мінулае.

Афганскімі дарогамі

Афганскімі дарогамі

На Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Афганскімі дарогамі” ў бібліятэку быў запрошаны кіраўнік раённай арганізацыі “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” М.С. Барысевіч і кадзеты СШ N 7. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі аб падзеях далёкай афганскай вайны.

Кніжная выстава ”Дзівосны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”

Кніжная выстава ”Дзівосны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”

14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку спаўняецца 60 год з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі абдылося мерапрыемства, прысвечанае знаёмству з творчасцю пісьменніка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Юных удзельнікаў мерапрыемства, вучняў 2

Читать далее

Акадэмія добрых навук

Акадэмія добрых навук

Чарговае паседжанне клуба па інтарэсах “Акадэмія добрых навук“, які працуе пры гарадской дзіцячай бібліятэцы, адбылося ў выглядзе “Кніжнай бальніцы”. Яно прайшло пад дэвізам “Жыві, Кніга!”. Адрамантаваныя кнігі яшчэ доўга паслужаць чытачам.  

Бібліятэчная палітра

Бібліятэчная палітра

Выстава “Бібліятэчная палітра” працавала 5 лютага ў раённым Доме культуры на мерапрыемстве, дзе былі агучаны вынікі працы за 2015 год па ўсіх галінах народнай гаспадаркі Навагрудчыны. У склад “Бібліятэчнай палітры” ўвайшло некалькі міні-выстаў. Выстава фотапраекта “Літаратурны Персанаж”, у якім маладыя навагрудчане пераўвасобіліся ў герояў беларускай літаратуры, экспанаваліся

Читать далее

Прэзентацыя “Кветкавай імправізацыі”

Прэзентацыя “Кветкавай імправізацыі”

5 лютага ў арт-кутку «Эфект» гарадской бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы вышытых карцін “Кветкавая імправізацыя” навагрудскай майстрыхі Іны Алегаўны Галенка. У экспазіцыі прадстаўлены вышытыя карціны ў рознай тэхніцы выканання. Павіншаваць аўтара работ прыйшлі сябры і калегі. Таксама сярод прысутных на адкрыцці выставы было шмат іншых зацікаўленых людзей. Такія

Читать далее

«А на зямлі яго не згасне свет»

«А на зямлі яго не згасне свет»

Кніжная калекцыя на абанеменце “А на зямлі яго не згасне свет” знаёміць з творчасцю юбіляра, народнага пісьменніка Беларусі І. Мележа. Мележу – 95. Майстэрства апісання рэчаіснасці, глыбокае асэнсаванне шматлікіх абставін і сітуацый дазволілі яму стварыць маштабныя творы традыцыйнай тэмы ў беларускай літаратуры – сялянскай. Панарамныя творы класіка

Читать далее