/ 12 февраля, 2025

15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У далёкім для сучаснага маладога пакалення 1979 годзе пачаўся ваенны канфлікт у Афганістане. Фармальнай прычынай сталі неаднаразовыя просьбы кіраўніцтва Афганістана ў падтрымцы новага камуністычнага рэжыму ў краіне, ну а фактычна гэтыя дзеянні павінны былі яшчэ і прадухіліць пагрозы замежнага ваеннага ўмяшання. 25 снежня 1979 года ў Афганістан былі ўведзены савецкія войскі, якія павінны былі выканаць загад Радзімы па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі ўраду рэспублікі. Колькасць загінуўшых за перыяд больш чым дзевяцігадовай вайны склала 15051 чалавек , з іх больш за 770 нашых суайчыннікаў.  Пра ўсё гэта расказала бібліятэкар навучэнцам 9 класа Уселюбскай СШ.  Таксама дзеці даведаліся, якія манументы і помнікі з’яўляюцца нямым напамінам нашчадкам аб мінулых трагічных падзеях і аддаюць даніну памяці ўсім, хто не вярнуўся з афганскай вайны.  Даведаліся і пра тое, што і на тэрыторыі Уселюбскага сельскага савета жывуць воіны–інтэрнацыяналісты, іх засталося толькі чацвёра. У мірнай працы яны дэманструюць прыхільнасць дабру і стваральнай працы. Для замацавання пачутага матэрыялу прысутным было прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне. Заданні застаўлялі задумацца і неаднаразова меркаванні разыходзіліся, але большасць адказаў былі правільнымі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий