На слайд-прэзентацыю “Памятныя мясціны любімага пасёлка”, прымеркаваную да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін запрасілі наведвальнікаў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі. З дапамогай слайдаў дзеці адправіліся ў падарожжа па знаёмых гістарычных мясцінах сваёй малой радзімы. Ім было цікава пачуць цікавыя факты пра замак, любчанскую друкарню і яе друкароў. Вялі размову пра Свята-Ільінскую царкву. Расказалі дзецям пра У.Я. Дыбоўскага – вучонага з еўрапейскім імем, пра ўстаноўлены яму помнік. Дзеці даведаліся пра Падліпскую святыню – капліцу, якая была ўзведзена на месцы разбуранай Падліпскай царквы. Не ўсе прысутныя ведалі пра пабудовы яўрэйскай абшчыны, якія захаваліся ў Любчы да сённяшняга дня, пра тое, што ў 1897 годзе ў Любчы была сінагога, а зараз месціцца Любчанскі дом культуры. Мерапрыемства для прысутных было цікавым, яны даведаліся і адкрылі для сябе шмат новага.