/ 16 апреля, 2020

Выстава “Пасха – праздник и в душе, и в доме” арганізавана ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. На ёй прадстаўлены яркія сімвалы галоўнага свята хрысціян і інфармацыя аб цікавых традыцыях святкавання гэтага дня. Свята вясны і абуджэння прыроды  з’яўляецца святам Уваскрэсення душы. Гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страў. Пякуцца пiрагi, фарбуюцца ў розныя колеры i распiсваюцца ўзорамi курыныя яйкi. Як падрыхтавацца да гэтага духоўнага свята  расказваюць матэрыялы святочнай экспазіцыі з выкарыстаннем кніг і часопісаў “Лукошко идей”, “Золотые рецепты”, “Наша кухня”, “Делаем сами”, “Я на пенсии”, “Вышитые картины”. Гэтыя выданні можна ўзяць у бібліятэцы бясплатна і яны змогуць стаць добрай падказкай для афармлення святочнага стала і самых розных прыгожых кампазіцый.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий