20 лютага на творчыя майстэрні “Паштоўка для салдата” ва Уселюбскую сельскую бібліятэку завіталі вучні 7 класа мясцовай школы. Напярэдадні свята – Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь кожны пажадаў стварыць цудоўную і непаўторную паштоўку, якой можна будзе павіншаваць тату, дзядулю альбо старэйшага брата. У якасці сродкаў для творчасці дзеці выкарыстоўвалі каляровы картон, белую і каляровую паперу, сінельны дрот, алоўкі, фламастары і клей. І, як вынік – паштоўкі атрымаліся прыгожымі.