10 лістапада ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах для пажылых людзей “Азбука здароўя”, тэма якога была «Хатнія расліны: лекары і ворагі». Размова ішла пра карысныя і шкодныя ўласцівасці хатніх кветак, пра тое як правільна іх вырошчваць і выкарыстоўваць. Удзельнікі сустрэчы дзяліліся сакрэтамі, давалі парады прысутным, абмяркоўвалі цікавыя артыкулы.