Нягледзячы на тое, што сучасныя паштоўкі цяпер ёсць на любы густ, у старых навагодніх паштоўках ёсць асаблівае зачараванне.
Гарадская бібліятэка да сустрэчы Новага года падрыхтавала для наведвальнікаў выставу навагодніх паштовак розных гадоў пад назвай «Я да вас пішу: гісторыя навагодняй паштоўкі».
Паспрабуйце ўзнавіць традыцыю і адпраўце паштоўку па пошце таму, хто вам не абыякавы.