/ 16 сентября, 2024

У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла пазнавальная праграма “Прафесія – бібліятэкар” прымеркаваная  да Дня бібліятэк. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў 9 класа з прафесіяй бібліятэкара, расказала  аб асноўных яго абавязках, аб ведах, якімі павінен валодаць сучасны бібліятэчны спецыяліст. Дзеці пазнаёміліся з інфармацыйным дайджэстам “Выбіраем прафесію бібліятэкар”, з якога яны даведаліся пра самыя вялікія бібліятэкі свету, пра знакамітых людзей, якія ў свой час былі бібліятэкарамі. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны, як знайсці неабходную кнігу на паліцы, аформіць чытацкі фармуляр, правесці агляд кніжнай выставы. Прысутныя атрымалі інфармацыю аб навучальных установах, дзе можна набыць адпаведную адукацыю.  Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Есть храм у книг – библиотека”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий