/ 20 июля, 2022

Каб не стаць ахвярай неасцярожнага абыходжання з агнём, 20 ліпеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей прайшоў пазнавальны час па супрацьпажарнай бяспецы “Не гуляй з агнём”. Дзецям яшчэ раз нагадалі пра тое, што агонь можа быць не толькі карысным, але і небяспечным. Бібліятэкар расказала юным чытачам аб правілах пажарнай бяспекі, яны пазнаёміліся з распаўсюджанымі прычынамі ўзнікнення пажару, са сродкамі пажаратушэння і правіламі карыстання імі. Дзецям вельмі спадабалася разгадваць крыжаванку “Пажарная бяспека”. Таксама яны адказалі на пытанні віктарыны “Пажар у лесе”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий