/ 2 октября, 2020

30 верасня бібліятэкары ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» наведала калег г. Дзяржынска.  На базе ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адбыўся міжрэгіянальны семінар “Дыяпазон ідэй і новыя магчымасці”, супрацоўнікі падзяліліся вопытам работы ў метадычнай, краязнаўчай, праектнай дзейнасці. Гасцей віталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяржынскага райвыканкама Сінюковіч Наталля Іосіфаўна, дырэктар ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Клімовіч Валянціна Віктараўна. У праграме прафесійнага візіту адбылася экскурсія па бібліятэцы, наведванне Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Негарэльскай сельскай бібліятэкі — цэнтра захавання ўнікальнай гісторыі края, Дзяржынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У Станькава наведвальнікі пазнаёміліся з майстрам-метадыстам Андрэем Мартынюком, членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, удзельнікам рэспубліканскіх і абласных выставак народных майстроў. Работы майстра знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Германіі, Славеніі. Ён стварае драўляныя гадзіннікі, цудоўныя вырабы з дрэва з элементамі драўлянай выцінанкі, якія дзівяць сваёй складанасцю нават швейцарцаў. Асабліва ўразіла гасцей тэатр-катрынка “Балабуха”.

Бібліятэкары наведалі гісторыка-культурную каштоўнасць, якая знаходзіцца на сельскіх могілках у вёсцы Крысава  — месца пахавання Святой Блажэннай Валянціны Мінскай.

Цікавая насычаная праграма, знаёмства з культурнымі і турыстычнымі аб’ектамі дапапамагло ўявіць Дзяржыншчыну як самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий