/ 20 ноября, 2019

Да Міжнароднага дня правоў дзіцяці, 20 лістапада ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла прававая гульня “Познакомимся, друзья! Правознайка – это я!”. Прысутныя даведаліся пра правы дзяцей, якія гарантуе дзяржава, пра абавязкі маленькіх грамадзян. У час гульні дзеці старанна ўспаміналі назвы казак па ілюстрацыі, адказвалі на пытанні аб якіх правах ідзе размова ў гэтых казках, якія правы галоўных герояў парушаны і кім. У дапамогу да мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава “Каждый ребёнок имеет право”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий