/ 11 июня, 2021

10 чэрвеня Ладзеніцкая сельская бібліятэка прымала ў сябе выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада, бібліятэкар правяла для іх экскурсію «Дом, дзе жывуць кнігі». А як жа іначай? Гэта ж яе будучыя чытачы! У зразумелай і даступнай для дашкольнага ўзросту форме яна распавяла пра Ладзеніцкі дом, дзе жывуць кнігі, для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёміла з правіламі паводзін у яе сценах, агучыла правілы абыходжання з кнігай. Юным чытачам патлумачылі, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, і што кнігі заўсёды трэба ставіць на іх месца, каб любы чалавек, які захоча прачытаць пэўную кнігу, мог лёгка і хутка самастойна яе знайсці. Аказалася, што нават такая простая інфармацыя можа так моцна зацікавіць дзетак. Потым выхаванцы самі бралі з паліц часопісы і кнігі, якія ім спадабаліся, гарталі іх, разглядалі ілюстрацыі. Было бачна, што ад гэтага яны атрымалі масу уражанняў! А потым дзеці пагулялі ў настольныя гульні і бібліятэкар прачытала ім казку «Церамок». Як жа ўтульна ім было ў бібліятэцы!

А 11 чэрвеня бібліятэкар Валеўскай сельскай бібліятэкі распавядала сваім чытачам пра дом, дзе жывуць кнігі.  Бібліятэкар растлумачыла правілы абыходжання з кнігай, раасказала як трэба паводзіць сябе у бібліятэцы. Правяла экскурсію па выставе работ ганчара Сарафімовіча Яўгенія Аляксандравіча, якая мае назву “Ярмарка майстры”, якая зараз працуе ў бібліятэцы.

Ладзеніцкая сельская бібліятэка

Валеўская сельская бібліятэка

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий