23 студзеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Пра Халакост раскажуць кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала чытачам аб зверствах фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб лёсе яўрэйскага народа на тэрыторыі Беларусі. Гісторыя памятае гэтыя страшныя лічбы — каля 6 мільёнаў вязняў, якія знаходзіліся ў гета і лагерах смерці з 1943-1945 гады, былі знішчаны нацыстамі. Прысутныя пазнаёміліся з літаратурай кніжнай выставы “Халакост – трагедыя народа“, якая расказвае пра варварскія злачынствы фашыстаў, аб лагерах смерці. Асабліва прыцягнула ўвагу чытачоў кніга Т.Р.Вяршыцкай “Боль і гнеў”, дзе аўтар расказвае аб знішчэнні яўрэйскага насельніцтва Навагрудчыны, аб іх гераічным супраціўленні нямецка-фашысцкім захопнікам.