/ 20 марта, 2020

20 сакавіка бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі ў чарговы раз наведала Нягневіцкі цэнтр развіцця дзіцяці. І гэта ўжо становіцца традыцыяй. Не так даўно, у Міжнародны дзень дарэння кніг, яна была там з прыемнай місіяй кнігадарэння. Зараз для дзетак бібліятэкар правяла ўрок гісторыі “Пра подзвіг, пра мужнасць, пра славу”. Інфармацыя, якая падавалася дзецям, была адаптавана іх узросту. Кніжкі, карцінкі, рэпрадукцыі карцін падбіраліся такім чынам, каб былі зразумелымі кожнаму хлопчыку і дзяўчынцы. Наталья Мікалаеўна Філіпчык – сапраўдны спецыяліст сваёй справы, яна так віртуозна і з натхненнем расказвала пра герояў вайны, у тым ліку і пра дзяцей,  што выхаванцы дзіцячага садка доўга не маглі развітацца з цёцяй Наташай. Яны гарталі кніжачкі, задавалі шмат пытанняў, з дзіцячай непасрэднасцю ўнікалі у сэнс слоў “мужнасць” і “слава”. А колькі задавальнення дзеці атрымалі ад размалёвак, якія прынесла бібліятэкар! Тым больш, што яны таксама былі на ваенна-патрытычную тэматыку.

Хто ведае, можа менавіта бібліятэка пасее ў маленькіх сэрцах гонар за тых, хто ваяваў, за іх мірнае сёння. Хочацца, каб гэтыя дзеці выраслі міласэрнымі і сапраўднамі патрыётамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий